Князь Лют — міфалагічны князь неўраў у беларускай міфалогіі.
Легенда Неўры валодалі велізарнай сілай і былі непераможныя ў баі. Пры вялікай небяспецы яны маглі закруціцца вакол сваёй восі і ператварыцца ў ваўка. Акрамя таго, адзін раз у годзе, падчас самай кароткай ночы, усе неўры ператвараліся ў ваўкоў для прысвячэння юнакоў племя ў воіны. Яны ніколі не нападалі першымі і выкарыстоўвалі свае навыкі толькі для абароны. Але здарылася так, што князь неўраў Лют закахаўся ў дачку аднаго з правадыроў Скіфіі. І калі маршалак неўраў прыехаў дамаўляцца аб выкупе да скіфаў, яго і яго ахову напаілі заморскім віном, а пазней звязалі і падпалілі шацёр, у якім яны знаходзіліся.
Даведаўшыся пра гэта, старэйшыны племя павялі яго кудысьці ва Усходнюю Прусію, каб у ваяроў было менш прычын помсціць навакольным людзям. У лясах засталіся толькі браты князя Люта — ваўкалакі, якія пакляліся самастойна знайсці забойцаў і караць іх род на працягу 14 пакаленняў. На землях цяперашняй Украіны ваўкі-пярэваратні лічацца аднымі з самых жудасных персанажаў легенд. І гэта не дзіўна, бо князя Люта забілі, па легендзе, недзе на тэрыторыі Кіеўскай ці Чарнігаўскай абласцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Легендарныя кіраўнікі Беларусі