О́ша (, ) або Уша (, ) — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Ліванскага, Прэйльскага і Рэзэкнэнскага краёў. Правы прыток ніжняга цячэння Дубны.

Даўжыня — 62 км (па іншых дадзеных — 60 км ці 68 км). Пачынаецца паміж населенымі пунктамі Стабуліекі і Галэні, каля мяжы Стабулінецкай і Галэнскай валасцей, на паўночна-заходняй ускраіне Латгальскага ўзвышша. Далей цячэ па Ерсікскай раўніне Усходне-Латвійскай нізіны, пераважна на паўднёвы захад. Рэчышча моцна звілістае. Вусце Ошы знаходзіцца на вышыні 90 м над узроўнем мора, за 14 км па правым беразе Дубны, на паўночны захад ад населенага пункта Ражупэ ў Ражупскай воласці. Ухіл — 0,7 м/км, падзенне — 44 м. Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Латвіі