Артур Гарыевіч Зельскі () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024)minsk-region.gov.by.

Біяграфія Нарадзіўся 5 лютага 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ, супрацоўнікам цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996), гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра (2007), музея ўпраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010).

З 2010 па 2024 год узначальваў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аўтар ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексеbelta.by.

У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор’і»belhistory.eu. Аўтар больш чым 150 навуковых артыкулаў і манаграфій, у т. л. «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў» (2001), «Шчыт і меч Айчыны» (2006, у суаўтарстве); «Фелікс Дзяржынскі: рыцар рэвалюцыі» (2007), «Памяць у сэрца стукае» (2010), «Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці» (2011), «Хатынь. Трагедыя беларускага народа» (2018), «Менск зачараваны: казкі, паданні і легенды» (2022).

Памер 8 студзеня 2025 годаУшел из жизни Артур Гарриевич Зельский.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, удастоены Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначаны ганаровымі граматамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД.

Крыніцы

Спасылкі Чалавек з вялікім сэрцам — ЛіМ

Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь