За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Смалявіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забілі ў Смалявічах, Жодзіне, Восаве і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у пасёлку Смалявічы, у якім з лета 1941 года да 13 верасня 1941 года былі забітыя больш за 2200 чалавек.
У Смалявіцкім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Падбярозка Любоў — за выратаванне Свяржынскай Любы ў вёсцы Вялікае ЗалужжаЯд Вашем. История спасения. Подберезко Любовь. . Сівакоў Павел — за выратаванне Палей (Батвіннік) Соф’і і яе сястры Батвіннік Лізы ў лясах раёнаЯд Вашем. История спасения. Сиваков Павел. .
Тры помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Смалявічах.
Крыніцы
Літаратура
Смалявіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Смалявіцкага раёна