Windir (; ) — фолк-блэк-метал гурт з места Согндал, Нарвегія. У музыцы гурт спалучаў блэк-метал з нарвежскай народнай музыкай, паэтычна грунтуючыся на міфалогіі. Створаны ў 1994 годзе, але не выпусціўшы ніводнага альбома да 1997 года, Віндыр быў праектам вакаліста і мультыінструменталіста Тэр’е «Valfar» Бакена.

За амаль дзесяць гадоў існавання Віндыр выпусціў чатыры альбомы, кожны паспяховейшы за папярэдні. Гурт распаўся пасля смерці Бакена ў гарах Сагндала у 2004 годзе, дзе ён памёр ад пераахаладжэння.

Многія з твораў гурта напісаны на мясцовым нарвежскім дыялекце.

Смерць заснавальніка і памяць 14 студзеня 2004 года Тэр’е Бакен ішоў да сямейнай дзялянкі, але быў засцігнуты незвычайна кепскім на той час надвор’ем і замёрз па дарозе дадому. Пахаваны 27 студзеня ў царкве Стэджэ ў Нарвегіі. У сакавіку 2004 года гурт афіцыйна распаўся.Rivadavia, Eduardo. [ "AllMusic ((( Windir > Biography )))"]. AllMusic. Retrieved July 21, 2013.

Альбом-зборнік, які змяшчае ўрыўкі творцасці гурта, Valfar, ein Windir , быў выпушчаны ў 2004 годзе як даніна памяці Valfar. 3 верасня 2004 года ў Осла ўдзельнікі групы далі свой апошні канцэрт.

Трое былых удзельнікаў стварылі групу Vreid, па-іншаму працягваючы свае і памерлага таварыша ідэйныя і музычныя прынцыпы.

Удзельнікі гурта

Апошні склад Тэр’е «Valfar» Бакен — вакал, гітара, бас, клавішныя, акардэон (1994—2004; да смерці) Ёрн «Стэйнгрым» Холен — ударныя (1994—2004) Ярле «Hvàll» Кволе — бас-гітара (2001—2004) Стурэ Дынгсёйр — рытм-гітара (2001—2004), вакал (2004) Стыян «Strom» Бакетэйг — сола-гітара (2001—2004) Гаут «Righ» Рефснес — клавішныя (2001—2004)

Былыя ўдзельнікі Сорг — гітара (1994—1996) і хор (on Det gamle riket) Ларс Сціан «Invictus» Хавраас — бас (сэсіённы)

Дыскаграфія

Альбомы Sóknardalr (1997) Arntor (1999) 1184 (2001) Likferd (2003)

Зборнікі Valfar, ein Windir (2004) — даніна павагі памерламу заснавальніку

Відэа Sognametal (DVD, 2005)

Дэма альбомы У дэма удзельнічаюць Вальфар на вакале, Сорг на гітары і Стэйнгрым на барабанах. Sogneriket (1994) Det gamle riket (1995)

Крыніцы

Спасылкі Official website (У архіве) Biography Metal Archives File

Катэгорыя:Блэк-метал-гурты Нарвегіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2004 годзе