Паўднёва-Кітайскае мора (, , , , ) — паўзамкнутае мора ля берагоў Паўднёва-Усходняй Азіі, паміж паўвостравам Індакітай, астравамі Калімантан, Палаван, Лусон і Тайвань. Уваходзіць у склад марскіх басейнаў Аўстралія-Азіяцкага Міжземнага мора, паміж Ціхім і Індыйскім акіянамі.

Плошча — 3.537.289 км², максімальная глыбіня — 5560 м, Тэмпература вады на паверхні ў лютым ад 20° С на поўначы да 27 °C на поўдні, у жніўні дасягае 28-29 °C па ўсёй плошчы. Салёнасць вады — 32-34 ‰. Улетку і ўвосень частыя тайфуны. Прылівы няправільныя, сутачныя і паўсуткавыя, да 4 м.

У 2018 годзе адкрыўся музей Паўднёва-Кітайскага мора ў кітайскай астраўной правінцыі Хайнань.

Гл. таксама Лісын Парасельскія астравы

Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна