Ягадная вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовага таварыства "Нафтавік-2" у мясцовасці "Падстанцыя" каля прамзоны нафтаперапрацоўчага завода. Працягласць вуліцы складае каля 1000 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Недалёка працякае рэчка Залюхоўка. Бліжэйшы прыпынак грамадскага транспарту (аўтобусаў і трамвая) «Падстанцыя» размешчаны на вуліцы Нафтаперапрацоўшчыкаў за 500 метраў ад пачатку вуліцы.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка