Грып () — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў, якое выклікае вірус грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Перыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэмій і пандэмій. У цяперашні час выяўлена больш за 2000 варыянтаў віруса грыпу, якія адрозніваюцца паміж сабой антыгенным спектрам.
Развіццё хваробы Выклікаецца ортаміксавірусамі A, B і C. Пачынаецца з катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў. Неўзабаве далучаюцца гарачка, агульная інтаксікацыя, паражэнне сярэдніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Нярэдка бываюць бактэрыяльныя ўскладненні. Пасля хваробы застаецца працяглы тыпаспецыфічны імунітэт.
Дыягностыка Вірус выдзяляюць на курыных эмбрыёнах. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць па нарастанні цітру антыцел у РТГА, РЗК.
Лячэнне Да апошняга часу лячэнне было звычайна сімптаматычнае, у выглядзе гарачкапаніжальных, адхарквальных, і супракашлевых сродкаў, а таксама вітаміны, асабліва вітамін С у вялікіх дозах. Цэнтр CDC рэкамендуе пацыентам спакой, дастатковую колькасць вадкасці, пазбягаць курэння і спіртных напояў.
Прафілактыка Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую інактываваную і субадзінкавую вакцыны, хіміяпрэпараты, гама-глабулін.
Літаратура Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9
Катэгорыя:Захворванні органаў дыхання
Катэгорыя:Вірусалогія Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы