Раніцай 10 лютага 2025 года аўтобус з пасажырамі упаў у раку Лас-Вакас у горадзе Гватэмала . Загінулі як мінімум 55 чалавек, яшчэ 9 атрымалі раненні .
Здарэнне адбылося прыкладна ў 4:20 з густа набітым аўтобусам кампаніі Transportes Tineca Sociedad Anónima. Транспарт перавозіў больш за 70 пасажыраў, ехаў у Гватэмалу з дэпартамента Эль-Прагрэса . Неўзабаве аўтобус сутыкнуўся з іншымі транспартнымі сродкамі прыкладна за 20 метраў ад моста Пуэнтэ-Беліцэ і ўпаў у раку, забруджанай сцёкавымі водамі . Запісы камер відэаназірання паказалі, што аўтобус ехаў на высокай хуткасці за некалькі хвілін да ўдару.
Прэзідэнт Бернарда Арэвала абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу. Міністр сувязі, інфраструктуры і жыллёвага будаўніцтва Мігель Анхель Дыяс Бабадзіла ініцыяваў расследаванне абставін трагедыі.
Папярэдняе расследаванне паказала, што правы кіроўцы былі выдадзеныя на кіраванне лёгкімі некамерцыйнымі транспартнымі сродкамі, а не грамадскім транспартам. Таксама стала вядома, што аўтобус ішоў па недазволеным маршруце.
Крыніцы
Катэгорыя:Люты 2025 года Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2025 года Катэгорыя:Падзеі 10 лютага Катэгорыя:Гісторыя Гватэмалы