Гета ў Тамашоўцы (ліпень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў у пасёлку Тамашоўка Брэсцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У чэрвені 1941 года вёска Тамашоўка была захоплена вермахтам і знаходзілася пад нямецкай акупацыяй да 22 ліпеня 1944 года.
У ліпені 1942 года немцы, паслядоўна рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў Тамашоўцы гета. Туды былі сагнаныя прыкладна 2200 габрэяў — не толькі мясцовых, але і з бліжэйшых мястэчак. Гета займала плошчу ў 1,5 квадратных кіламетры.
Сістэматычныя масавыя забойствы пачалі праводзіцца адразу пасля арганізацыі гета. Расстрэлы праводзілі размешчаныя ў Дамачаве кавалерыйскі эскадрон жандармерыі, паліцыя і зондэркаманда СД. Больш за 500 яўрэяў Тамашоўскага гета былі забітыя ў душагубках.
Паводле адных звестак, да канца ліпеня, па іншых — 20 верасня 1942 года ўсе яўрэі ў Тамашоўцы былі забітыя. Апошніх вязняў забівалі на працягу чатырох дзён на Камароўскім полі ля супрацьтанкавага рова за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, за 500 м па правы бок дарогі Уладава—Брэст.
Памяць У 1954 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў быў усталяваны абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Тамашоўка Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкага раёна Катэгорыя:Тамашоўка