Зона тылу групы армій «Цэнтр» () — адно з трох , створаных падчас уварвання Германіі ў Савецкі Саюз у 1941 г. У час камандавання генерала зона была тэрыторяй пад ваеннай юрысдыкцыяй групы армій «Цэнтр» вермахта.
Афіцыйнай функцыяй зоны было забеспячэнне спакою ў тыле ваюючых войскаў. Фактычна зона таксама стала месцам масавых забойстваў падчас Халакоста; злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. Па словах гісторыка Майкла Пэрыша, камандуючы зонай «кіраваў імперыяй тэрору і жорсткасці».
Арганізацыя За бяспеку тылу адказваў камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал . Яго штаб падпарадкоўваўся групе армій «Цэнтр», а таксама генерал-кватэрмайстару вермахта , які нёс найвышэйшую адказнасць за бяспеку тылу.
Шэнкендорф кіраваў трыма і курыраваў падраздзяленні вермахта. Ён дзейнічаў паралельна і ў супрацоўніцтве з Эрыхам фон дэм Бах-Зялеўскім, (), прызначаным на гэтую пасаду кіраўніком СС () Генрыхам Гімлерам.
Гвалт і злачынствы супраць чалавецтва У абавязкі камандавання зоны ўваходзілі: ахова камунікацый і шляхоў забеспячэння, эксплуатацыя тылавой гаспадаркі і барацьба з партызанамі ў тылах вермахта, якая з'яўлялася першачарговай задачай ахоўных дывізій вермахта. Акрамя таго, у тылавых раёнах дзейнічалі ахоўна-паліцэйскія фарміраванні СС і СД (Службы бяспекі СС), якія падпарадкоўваліся адпаведным кіраўнікам СС і СД. Яны ўключалі некалькі эскадронаў смерці , , а таксама дадатковыя (гл. ). Гэтыя падраздзяленні здзяйснялі масавыя забойствы падчас Халакосту і іншыя злачынствы супраць чалавецтва.
Пералічаныя фарміраванні часта ў каардынацыі з вермахтам або пад яго кіраўніцтвам вялі баявыя дзеянні супраць мірнага насельніцтва. Так званыя антыпартызанскія экспедыцыі ў «бандыцкіх» раёнах зводзіліся да знішчэння вёсак, захопу жывёлы, вывазу працаздольнага насельніцтва на і забойства асоб непрацаздольнага ўзросту.
Зноскі
Крыніцы
Катэгорыя:Халакост Катэгорыя:Ваенныя злачынствы вермахта Катэгорыя:Вермахт