Хрыстос у Марфы і Марыі () — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная, меркавана, у перыяд між 1654—1656 гадамі. Сюжэт для твору ўзяты Евангелля. Карціна захоўваецца ў , размешчанай у Эдынбургу. Праца адносіцца да ранняга перыяду творчасці мастака і, як мяркуецца, з’яўляецца першай выкананай на замову.
Гісторыя стварэння Карціна «Хрыстос у Марфы і Марыі» з’яўляецца адной з самых ранніх прац Яна Вермера. На пачатку свайго творчага шляху мастак часта звяртаўся да міфалагічных матываў (напрыклад, карціна «Дыяна з німфамі») і рэлігійных тэм (у прыватнасці, карціны «Хрыстос у Марфы і Марыі»). Нетыповы для Вермера стыль выканання карціны навёў многіх даследчыкаў творчасці галандскага мастака на думку, што дадзеная праца магла быць выканана на замову.
Сюжэт карціны
Падчас свайго вандравання Хрыстос прыйшоў у Віфанію і спыніўся на начлег у доме сясцёр Лазара — Марыі і Марфы. Марфа завіхалася на кухні і скардзілася, што Марыя сядзіць ля ног Ісуса і не дапамагае. На яе словы Хрыстос адказаў, што Марыя выбрала найлепшы занятак — слухаць слова Госпада.
Аналіз Карціна «Хрыстос у Марфы і Марыі» выканана ў традыцыях утрэхцкай школы мастацтваў. Пры стварэнні карціны Вермер выкарыстоўваў цёмныя, охравыя і цёплыя залацістыя тоны, яркасць якіх ён вылучаў пры дапамозе цёмных колераў. Мастак размясціў тры фігуры па цэнтры карціны, пры гэтым апусціўшы мноства дэталяў, каб не перанасычаць кампазіцыю. У знешнасці двух сясцёр Вермер перадаў кардынальныя адрозненні іх характараў. Задні план быў выкананы ў цёмных танах, каб акцэнтаваць увагу на персанажах карціны. Размяшчэнне фігур, выдуманыя інтэр’ер і пейзаж з’яўляюцца перайманнем італьянскай рэнесанснай традыцыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Карціна на сайце Карціна на сайце
Катэгорыя:Карціны Яна Вермера Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі Шатландыі Катэгорыя:Ісус Хрыстос у жывапісе