Вацлаў Агрыпа () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).

Біяграфія Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.

Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубскуБохан Ю. Спецыфіка выдзялення….

Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ 1588 года. Імаверна, быў аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)Саверчанка І. В. Старажытная паэзія….

Крыніцы

Літаратура Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI — першая палова XVIII ст. — Мн., 1992.

Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты неманойцкія Катэгорыя:Выпускнікі Вітэнбергскага ўніверсітэта