«Смаргонь франтавая» — беларускае грамадскае аб’яднанне, якое займалася захаваннем памяці Першай сусветнай вайны.

Гісторыя Заснавальнікам аб’яднання стаў расійскі бізнесмен, каталік Ігар Паўлаў, які доўгі час пражыў у Самары. Яго прадзед, ураджэнец Астравеччыны Іосіф Францавіч ЛаўрыновічСергей Харитонов. Пили вино, а потом расходились друг в друга стрелять". Бизнесмен восстанавливает в Беларуси места боев Первой мировой // Настоящее время, 14 ноября 2018, у складзе народнага апалчэнняАйсел Езепчик. Тропой забытой Первой мировой войны отправились представители гродненских туристических фирм // УПРАВЛЕНИЕ СПОРТА И ТУРИЗМА ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА, 18 июля 2018 ўдзельнічаў у баях пад СмаргоннюБаі пад Смаргонню: як выглядаюць рэстаўрыраваныя бліндажы Першай сусветнай // Sputnik, 01.08.2021. Гэты факт мужчына выявіў у 2010 годзе, калі займаўся даследаваннем сямейнага дрэва.

У тым жа годзе Паўлаў сабраў групу энтузіястаў, каб увекавечыць памяць аб абароне СмаргоніЛіквідуюць аб’яднанне «Смаргонь Франтавая». У арганізацыі захоўвалі гісторыю Першай сусветнай вайны // Hrodna.life, 27 чэрвеня 2023. Арганізацыя занялася аднаўленчымі работамі месцаў баёў Першай сусветнай на Смаргоншчыне: праводзіла расчыстку траншэй, варанок ад снарадаў, дотаў. Акрамя таго, аб’яднанне занялося аніміраванымі экскурсіямі з рэканструкцыямі бітвы, а кіраўнік групы Паўлаў па чарцяжах асабіста сабраў бронемабіль «Руса-Балт».

Асабліва шмат намаганняў група ўклала ў аднаўленчыя работы абарончых ліній на т. зв. «Залатой горцы» (вышыні 72,9)Под Сморгонью появиться новая туристическая локация, чым займалася з 2014 года. Раней мясцовасць зарасла хмызнякамі, паколькі ў савецкі час гісторыя Першай сусветнай вайны была непапулярная, а жыхароў Смаргоні ўжо нічога не звязвала з ваеннымі падзеямі. Таму месца стала паступова ператварацца ў звычайны гарадскі сметнік. Членамі аб’яднання прыбрана ўсё смецце з траншэй на Залатой горцы. Толькі каб ачысціць варонку на месцы вышыні, якую займалі нямецкія артылерысты, прыйшлося вывезці восем лесавозаў буралому, які назапасіўся за стагоддзе. Аднак мясцовыя ўлады выпісалі энтузіястам штраф у 15 тысяч долараў за пашкоджанне ляснога покрыва. Дзякуючы ўмяшанню чыноўнікаў з Мінска пытанне са штрафам было закрыта. Пасля «Смаргонь франтавая» стала арганізоўваць экскурсіі для турыстаў на Залатую горку. На падставе нямецкіх архіваў група вычысціла і аднавіла падземныя хады. Ініцыяваная ўстаноўка шэрагу помнікаў. Акрамя гэтага, «Смаргонь франтавая» праводзіла гістарычныя фестывалі і рэканструкцыі, малебны. У памяць пра загінуўшых тут кайзераўскіх салдатах усталяваны лютэранскі крыж, а на рускіх пазіцыях – праваслаўны. Фінансаванне ішло з асабістай кішэні Паўлава і іншых членаў.

Таксама члены аб’яднання змагаліся з выпадкамі вандалізму і чорнага капальніцтва.

У 2016 годзе, калі па лініі ўдзелу ў атрыманні еўрапейскіх грантаў на развіццё турыстычных кластараў Смаргонскі райвыканкам атрымаў 48 тысяч еўра, 6 тысяч выдзелена на патрэбы «Смаргоні франтавой»Татьяна Кондратьева. В Сморгони возрождают оборонительную линию «Золотая горка» времен Первой мировой // СБ. Беларусь сегодня, 17 февраля 2017.

Па даных Адзінага дзяржаўнага рэестра, аб’яднанне знаходзілася ў працэсе ліквідацыі з 2019 года (па рашэнні ўласніка). 4 ліпеня 2023 года «Смаргонь франтавая» была ліквідавана праз Гродзенскі абласны суд (пазоўнік — інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Смаргонскім раёне). Як казаў сам Паўлаў у 2019 годзеВ Беларуси была своя янтарная комната? Как под Сморгонью энтузиаст восстанавливает места боёв Первой мировой:

Гл. таксама

Беларусь у Першай сусветнай вайне

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гістарычная рэканструкцыя Катэгорыя:Абарона Смаргоні Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі