Алена Іванаўна Лагоўская (, Ігумен (цяпер г. Чэрвень, Мінская вобласць) — ) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952).
Біяграфія У 1922 годзе паступіла ў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. Кіраўнікі і педагогі — акцёры і рэжысёры Маскоўскага Мастацкага тэатра В. Смышляеў, Б. Афонін, А. Гейрат, С. Гіяцынтава. У 1926 годзе ўвесь выпуск студыі паехаў на працу ў Віцебск, дзе быў арганізаваны Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), пазней перайменаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У ім актрыса працавала да 1970 года.
Была актрысай яркай індывідуальнасці, большасць яе сцэнічных вобразаў вылучалася самабытнасцю, народнасцю.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», 2 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, медаль «За доблесную працу».
Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. - С.92
Зноскі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР