«Трасцянец. Мы павінны ім памяць…» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе.

Сюжэт Фільм пра Трасцянецкі лагер смерці пад Мінскам, у якім у 1941―1944 гадах фашыстамі было знішчана больш за 200 тысяч чалавек. Пасля вайны пра Трасцянец нібыта забыліся. Толькі праз дзесяцігоддзі пачаліся сур’ёзныя даследаванні і ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу. Між тым Трасцянец з’яўляўся адным з самых буйных лагераў на тэрыторыі Еўропы. Тут загінулі савецкія ваеннапалонныя, яўрэі Беларусі і заходнееўрапейскіх дзяржаў, падпольшчыкі і партызаны, жыхары Мінска, арыштаваныя ў якасці закладнікаў. У фільме чуем галасы ахвяр і катаў лагера смерці Трасцянец, сведчанні тых вязняў, хто цудам выжыў.

Здымачная група сцэнарый — Ірына Дзям’янава; рэжысёр — Юрый Гарулёў; аператар — Аляксандр Лавыш; гукарэжысёр — Віктар Красноў; кампазітар — Юрый Валмус; мантаж — Уладзімір Мароз, Ігар Чышэня; перакладчыкі — Ірына Бурак, Ірына Дзям’янава, Веслаў Паўлавец, Святлана Шытко; акцёры агучкі — Алег Вінярскі, Ігар Дзянісаў; кіроўцы — Алег Даніловіч, Васіль Дубоўскі, Леанід Барсук; святло — Міхаіл Голдберг, Аляксандр Каваленка; адміністратар — Аксана Эйхарт. Зноскі

Літаратура Спасылкі

Фільм на сайце тэлеканала «365 дней ТВ» Фільм на сайце установы «Агентство социокультурных технологий»

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Юрыя Гарулёва