Юрый Уладзіміравіч Труханаў ( — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980).
Біяграфія Нарадзіўся ў Ленінградзе. У 1955 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут. Юрый Уладзіміравіч быў вучнем прафесара Б.В.Зона — аднаго з найлепшых ленінградскіх тэатральных педагогаў.
У Магілёўскі абласны драматычны тэатр Юрый Труханаў прыйшоў, ужо маючы досвед працы ў Тэатры юнага гледача г. Чэбаксары, у драматычных тэатрах гарадоў Іванава, Сарапул. З 1962 года — адзін з вядучых акцёраў Магілёўскага аблдрамтэатра.
Зноскі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР