Вуліца Белага — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля, у паўднёвай частцы горада. Названая ў 2012 годзе ў гонар У. А. Белага. Працягласць 1650 м, ад вуліцы Зайцава да скрыжавання з вуліцай Беліцкай.

Назва Вуліца названая ў гонар Уладзіміра Аляксеевіча Белага (1922—1994), акадэміка, заснавальніка Інстытута механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук Беларусі. Назва прысвоена 04.09.2012 г. рашэннем гарадскога савета дэпутатаў №159.

На вуліцы размешчаны

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля Дзіцячы садок №57

Перасякае вуліцы

Ільіча 8-ы завулак Каленікава І.Е. Алмазную Жамчужную

Крыніцы