Гета ў Брагіне (верасень — 27 лістапада 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Брагін і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя У 1939 годзе ў Брагіне жылі 939 яўрэяў (19,8% жыхароў).

Гарадскі пасёлак быў захоплены нямецкімі войскамі 28 жніўня 1941 года. Акупацыя доўжылася 2 гады і 3 месяцы — да 23 лістапада 1943 годаСмиловицкий Л. Л. Из истории Холокоста. Брагин . Цэнтралізаваная эвакуацыя насельніцтва не была арганізавана. Мужчыны прызыўнога ўзросту да моманту акупацыі практычна адсутнічалі, бо былі мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Засталіся толькі жанчыны, дзеці і старыя, якія не паспелі своечасова пакінуць гарадскі пасёлак, таму што сысці з Брагіна можна было або пешшу, або на цягніку са станцыі Хойнікі, але ў большасці не было такой магчымасці. Па гэтых прычынах змагла эвакуявацца толькі трэцяя частка яўрэйскага насельніцтва.

Пасля акупацыі немцы правялі перапіс усіх яўрэяў Брагіна, а затым, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, куды сагналі і частку яўрэяў з блізкіх вёсак. Аднак канкрэтных даных аб этапах стварэння гета не захавалася. Дакладна вядома, што да верасня габрэяў пакінулі жыць у сваіх дамах, і гета займала тэрыторыю іх даваеннага кампактнага пражывання.

12 верасня ў Брагін прыбыў нямецкі карны атрад, размясціўся ў будынку школы, а габрэям загадалі назаўтра з’явіцца туды нібыта для выбараў старасты. У выніку 13 верасня прыйшлі каля 300 яўрэяў. Затым на працягу восені немцы завозілі і прыганялі туды габрэяў з бліжэйшых вёсак, пасёлкаў і таксама з МазыраБельченко В. Никогда больше… За годы оккупации в Брагинском районе погибли 8875 человек Папков А. Что осталось от еврейского Брагина? .

У выніку ў гета, зрэзаным да тэрыторыі будынка школы, апынуліся каля 600 яўрэяў, з іх 156 дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў.

27 (29) лістапада 1941 года гета ў Брагіне было ліквідавана па асабістым загадзе шэфа жандармерыі Вільгельма Фрыдрыха. Больш за 600 яго вязняў расстралялі або закапалі жывымі ў двух вялікіх ямах у раёне цяперашняй вуліцы Набярэжнай. Пазней іх парэшткі былі перапахаваныя на вуліцы Пясочнай. Паводле іншых звестак, больш за 300 габрэяў былі забітыя яшчэ 13 верасня 1941 года.

Памяць У 1957 годзе ў Брагіне на вуліцы Пясочная быў насыпаны курган, а потым была ўсталяваная стэла з надпісам аб 8000 загінулых ад рук нацыстаў, у тым ліку габрэях.

Крыніцы

Літаратура

Брагін Катэгорыя:Брагін Катэгорыя:Гісторыя Брагінскага раёна