«Гэта здарылася аднойчы ноччу» () — рамантычная камедыя рэжысёра Фрэнка Капры, знятая ў 1934 годзе з Кладэт Кальбер і Кларкам Гейблам у галоўных ролях. У 1935 годзе карціна была ўдастоена пяці прэмій «Оскар», у тым ліку была прызнана найлепшым фільмам года. Фільм стаў першым у гісторыі, які заваяваў «Оскары» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што пазней атрымалася толькі двум фільмам: «Пралятаючы над гняздом зязюлі» (1975) і «Маўчанне ягнят» (1991). У 1993 годзе карціна была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў.
Сюжэт Пітэр — журналіст, Элi — галавакружная дама, якая збегла ад строгага бацькі. Гэтыя двое сустракаюцца ў дарозе і вымушаныя, з неахвотай, але ўсё ж супрацоўнічаць: для яго гэта азначае вялікі артыкул у газеце, для яе — магчымасць патрапіць у Нью-Ёрк да жаніха. Але ад варожасці да кахання толькі некалькі крокаў.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Фрэнка Капры Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1934 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы ЗША 1934 года