Феакрыт (; канец IV, Сіракузы, Сіцылія — 1-я палова III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Сіракузах. Вучань элегіка Філета Косскага. Жыў на Косе, на Сіцыліі пры двары Гіерона, а таксама ў Александрыі пры Пталамеі II Філадэльфе.
Творчасць Росквіт літаратурнай дзейнасці супадае з яго знаходжаннем пры двары Пталамея II. Заснавальнік жанру ідыліі, напісанай пераважна ў форме дыялога або маналога. Выкарыстоўваючы сіцылійскую фальклорную традыцыю пастухоўскіх спаборніцтваў у спевах, стварыў букалічныя творы з умоўнымі вобразамі пастухоў, якія пакутуюць ад кахання на ўлонні прыроды («Тырсіс»). У ідыліях пра гараджан працягваў традыцыю дарыйскіх мімаў Сафрона: пераважалі любоўныя пачуцці («Вядзьмаркі»), бытавыя характарыстыкі («Сіракузянкі, або Жанчыны на свяце Адоніса»). Некаторыя ідыліі напісаны на міфалагічныя сюжэты («Дыяскуры», «Гілас» і іншыя). Стыль Феакрыта адметны спалучэннем вытанчанасці і натуралізму, іроніі і сур’ёзнасці, наіўнасці і выразнасці. Збераглося каля 30 яго ідылій (з іх не ўсе арыгінальныя) і больш за 20 эпіграм.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Грэчаскі тэкст (ідыліі і эпіграмы) Англійскія пераклады Эдмандса (1914)
Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты III стагоддзя да н.э.