Гомельская вуліца — вуліца ў Савецкім раёне горада Гомеля.

Забудавана дамамі пераважна сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядома з XIX стагоддзя. Сучаснае аблічча вуліцы сфармавалася ў 1920—1930-х гадах, калі вуліца канчаткова злілася з вуліцай Екацерынаслаўскай.

Напрыканцы 2010-х гадоў частка сядзібнай забудовы вуліцы (на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна) была знесена (потым забудавана жылымі 10-павярховымі дамамі).

Перасякае вуліцы Цыялкоўскага Катоўскага Бочкіна Ляшчынскую Салтыкова-Шчадрына Бакуніна Заслонава 1-й завулак Мікалая Астроўскага Астроўскага Якубава Барыкіна Чкалава Беларускую Светлагорскую Быхаўскую

Літаратура Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Гомеля