thumb|Шкілет трыцэратапса ў Нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі, Вашынгтон (ЗША) Палеанталогія () — навука аб выкапнёвых парэштках раслін і жывёл, якая спрабуе рэканструяваць па знойдзеных парэштках іх знешні выгляд, біялагічныя асаблівасці, спосабы харчавання, размнажэння і г. д., а таксама аднавіць на аснове гэтых звестак ход біялагічнай эвалюцыі. Палеантолагі даследуюць не толькі ўласна парэшткі жывёл і раслін, але і іх скамянелыя сляды, адкінутыя абалонкі, тафацэнозы і іншыя сведчанні іх існавання. У палеанталогіі таксама выкарыстоўваюцца метады палеаэкалогіі і палеакліматалогіі з мэтай прайгравання асяроддзя жыццядзейнасці арганізмаў, супастаўлення сучаснага асяроддзя пражывання арганізмаў, здагадкі месцапражыванняў вымерлых і г. д.

Гл. таксама

Палеабатаніка Палеазаалогія Акамянеласці Знакамітыя палеантолагі Палеантрапалогія

Літаратура