Хунта ( — «сход, камітэт») — у Іспаніі і іспанамоўных краінах гэтым словам пазначаюцца розныя органы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку грамадзянскія. Напрыклад, хунта Піначэта. Калі гаворка ідзе пра партугаламоўныя краіны, ужываецца тэрмін «жунта» (па-партугальску junta).
У сучаснай беларускай мове (як і ў шэрагу іншых моў свету) слова хунта выкарыстоўваецца ў асноўным для абазначэння ваеннай дыктатуры, якая ўсталявалася ў выніку дзяржаўнага перавароту, прычым не абавязкова ў іспанамоўнай краіне — грэчаская ваенная хунта («чорныя палкоўнікі») або хунта М’янмы.
Найбольш вядомыя хунты Першая хунта Аргенціны Першая і другая бразільскія хунты (1930 і 1969). Нігерыйская хунта (1966—1979 і 1983—1998). Грэчаская хунта, «Чорныя палкоўнікі» ці «Рэжым палкоўнікаў» (1967—1974)ВЕДОМОСТИ — Ретроспективы Московского кинофестиваля: Тоска по музею кино. Перуанская хунта (1968—1980). Урадавая Хунта Чылі, 1973—1990. ДЭРГ у Эфіопіі (1974—1987). Аргенцінская хунта (1976—1982)ВЕДОМОСТИ — Андрей Рябов: Перон нам ближе Пиночета. Урадавая Хунта Нацыянальнай Рэканструкцыі (1979—1985). Ваенны Савет Нацыянальнага Выратавання (1981—1983).
Катэгорыя:Дзяржаўная ўлада Катэгорыя:Ваенная справа