Аляксей Ануфрыевіч Валковіч — (1856Государственная Дума первого призыва. Портреты, краткие биографии и характеристики депутатов. — Москва: «Возрождение», 1906., 1861Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Первый созыв. М, 1906. С. 24.Асноўныя крыніцы пачатку XX стагоддзя разыходзяцца ў вызначэнні даты нараджэння Валковіча. На фатаздымку 1906 года ён выглядае значна старэйшым за 45 гадоў, аднак год заканчэння гімназіі адпавядае нараджэнню ў 1861 годзе. — не раней за 1924) — Віцебскі гарадскі галава, дэпутат Дзяржаўнай думы I склікання ад Віцебскай губерні.

Біяграфія Ураджэнец Віцебска. Беларус, родам з мяшчан. У 1879 годзе пасля заканчэння Віцебскай гімназіі паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на юрыдычны факультэт таго ж універсітэта. У 1883 годзе Валковіч быў адлічаны з універсітэта «за неўнясенне платы», і поўнага курса навук так і не праслухаўДунаева Н. Л. Гости имения Долыссы: Алексей Волкович (К родственному окружению балетмейстера В. И. Преснякова) // Невельский сборник. Выпуск 7. СПб.: Акрополь, 2002. С. 166—174.. Вярнуўшыся ў Віцебск, ён некалькі гадоў быў заняты адвакацкай практыкай. Быў абраны гласным гарадской думы. Займаў гэтую пасаду тры чатырохгоддзі. У 1898 годзе Валковіч стаў гарадскім галавой, але пазней, у 1906 годзе, быў адхілены ад пасады міністрам унутраных спраў Вячаславам Плевэ[Подлипский А. Витебская Александровская гимназия (1808—1918). Страницы истории и выпускники. Витебск, 1994. С. 43.].

26 сакавіка 1906 года абраны ў Дзяржаўную думу I склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Віцебскага губернскага выбарчага сходу. Уваходзіў у Канстытуцыйна-дэмакратычную фракцыю. Член фінансавай і выдавецкай камісій. Падпісаў законапраект «Аб грамадзянскай роўнасці» і заяву аб стварэнні Камісіі па расследаванні злачынстваў службовых асоб.

10 ліпеня 1906 года ў Выбаргу падпісаў «Выбаргскую адозву» і асуджаны па арт. 129, ч. 1, п. п. 51 і 3 Крымінальнага ўлажэння, прыгавораны да 3 месяцаў турмы і пазбаўлены права быць абраным. Пасля гэтага Валковіч быў пазбаўлены права займаць выбарныя грамадскія пасады на амаль дзесяць гадоў.

Толькі 4 сакавіка 1917 года, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, ён быў абраны старшынёй Камітэта грамадскай бяспекі гарадской думы, 17 сакавіка — гарадскім галавой, 19 сакавіка — губернскім камісарам Часовага ўрада.

Удзельнік «Вялікага ўсходу народаў Расіі»

У канцы 1914 года ў Віцебску Аляксандр Калюбакін, едучы на фронт, стварыў віцебскую ложу Вялікага ўсходу народаў Расіі. Недзе праз месяц Калюбакін загінуў на лініі фронту ад выпадковай кулі. Устаноўчае пасяджэнне ложы прайшло на кватэры Валковіча на Саборнай вуліцы (будынак захаваўся, цяпер дом № 10 па вуліцы Крылова). У 1915 ці 1916 годзе ў Віцебск прыязджаў Аляксандр Керанскі, адвакат, член IV Дзяржаўнай Думы, пазней старшыня Часовага ўрада. З лета 1916 года Керанскі займаў пасаду Генеральнага сакратара Вярхоўнага савета Вялікага ўсходу народаў Расіі.

Паводле некаторых звестак, у часе прыезду ў Віцебск Керанскага на сходзе ложы прысутнічаў таксама Марк Шагал, іншыя ж мяркуюць, што Шагал быў запрошаны на пасяджэнне Віцебскай грамадскасці пасля сходу ложы. У любым выпадку мастак быў добра знаёмы з ВалковічамБерберова Н. Люди и ложи. Русские масоны XX столетия // Вопросы литературы. 1990. № 4. С. 163—164.

Гэтая ложа ў Віцебску функцыянавала да 1916 года.

Пад савецкай уладай

У лістападзе 1917 года, пасля захопу ўлады бальшавікамі, Валковіч быў зняты з усіх сваіх пасад. Дэталёва акалічнасці яго далейшага лёсу невядомыя. У пачатку 1920-х гадоў прозвішча Валковіча сустракаецца ў спісах савецкіх служачых Губкамунаддзела і Губстраха. Вядома, што ў 1924 годзе ён спрабаваў абараніць ад муніцыпалізацыі свой дом.

Дата і прычына смерці невядомыя.

Крыніцы

Літаратура Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Первый созыв. М, 1906 С. 24. Государственная дума Российской империи: 1906—1917. Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. Москва. РОССПЭН. 2008. С. 98. Первая Государственная Дума. Алфавитный список и подробные биографии и характеристики членов Государственной Думы. — М.: Тип. Товарищества И. Д. Сытина, 1906. — 175 с. Государственная Дума первого призыва. Портреты, краткие биографии и характеристики депутатов. — Москва: «Возрождение», 1906. Хронос. Волкович Алексей Онуфриевич Шуб Д. Н. Политические деятели России (1850-х—1920-х гг.). Сборник статей. Издание «Нового журнала». Нью-Йорк 1969. ГЛАВА IV. Либерализм в России Российский государственный исторический архив. Фонд 1278. Опись 1 (1-й созыв). Дело 87. Лист 9, 10; Фонд 1327. Опись 1. 1905 г. Дело 141. Лист 2; Дело 143. Лист 15 оборот — 16.