Канстанцін Аляксандравіч Жалтоў (; 1922—2010) — савецкі навуковец, фізік-ядзершчык. Доктар тэхнічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік (1962), прафесар. Лаўрэат Ленінскай прэміі.
Біяграфія Нарадзіўся 10 жніўня 1922 года ў вёсцы КурбакіУ крыніцы месцам нараджэння Канстанціна Жалтова называецца вёска Курбакі Касцюковіцкага раёна Арлоўскай вобласці. Аднак у Арлоўскай вобласці няма такога раёна, а беларуская вёска Курбакі знаходзіцца ў Краснапольскі раёне, недалёка ад мяжы з Касцюковіцкім.
Гл. Создатели ядерного оружия. КБ-11 (РФЯЦ-ВНИИЭФ) / [авт.-сост.: В. Т. Солгалов, Э. А. Астафьева, О. А. Погодина] ; под ред. Р. И. Илькаева ; Федер. гос. унитар. предприятие "РФЯЦ-ВНИИЭФ". — Саров : ФГУП "РФЯЦ-ВНИИЭФ", 2004. — ISBN 5-9515-0005-2, цяпер Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі. Пасля школы працаваў электраманцёрам на ЦЭЦ, памочнікам турбамашыніста.
У 1943 годзе паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, скончыў яго з адзнакай, спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы; энергазабеспячэнне».
Са студзеня 1949 года працаваў у Арзамасе-16 (Сароў) у КБ-11 (РФЯЦ-УНДІЭФ). Пасады — інжынер-электрык аддзела 48, навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы.
У 1955 годзе перайшоў у створаны ў Чалябінску-70 НДІ-1011 (пазней называўся РФЯЦ-УНДІТФ — Усерасійскі навукова-даследчы інстытут тэхнічнай фізікі).
У 1962—1967 начальнік лабараторыі, начальнік аддзела ў філіяле УНДІ электрамеханікі, Істра-2 Маскоўскай вобласці.
З 1967 па 2010 год — у НДІ імпульснай тэхнікі: начальнік лабараторыі, з 1986 галоўны навуковы супрацоўнік. Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія другой ступені (1953) — за распрацоўку канструкцыі асноўных вузлоў вырабаў РДС-6с, РДС-4 і РДС-5 (Пастанова Савета Міністраў СССР ад 31 снежня 1953 года). Сталінская прэмія (1955) — за распрацоўкі сістэм падрыву ЯЗ — ??? Ленінская прэмія (1960) — за распрацоўку ўніфікаванай сістэмы ініцыявання ЯБП. ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954) медалі
Кнігі Пикосекундные сильноточные электронные ускорители / Константин Александрович Желтов. — М. : Энергоатомиздат, 1991. — 114, с. : ил. Пикосекундная субмегавольтная техника. Константин Александрович Желтов. Ин-т стратег. стабильности, 2007 — Всего страниц: 183
Крыніцы
Каментарыі
Літаратура Создатели ядерного оружия. Р. И. Илькаев. рфяц-внииэф, 2004 — Всего страниц: 181
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі МЭІ Катэгорыя:Канструктары ядзернай зброі Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта