Джорджыя () — штат на паўднёвым усходзе ЗША, чацвёрты штат, які падпісаў у 1788 г. Канстытуцыю Злучаных штатаў. Сталіца і найбуйнейшы горад — Атланта. Іншыя буйныя гарады: Савана. Насельніцтва (2000).
Афіцыйныя мянушкі Джорджыі — «Персікавы штат» і «Імперскі штат Поўдня».
Геаграфія На Поўначы Джорджыя мяжуе са штатамі Тэнесі і Паўночная Караліна, на ўсходзе — з Паўднёвай Каралінай і Атлантычным акіянам, на поўдні — з Фларыдай, на захадзе — з Алабама. Па тэрыторыі штаты працякаюць рэкі Елаў-Рывер і Савана.
На поўначы штата знаходзіцца Блакітны хрыбет (адгор’е Апалачаў).
Судовая сістэма Судовая сістэма ў Джорджыі складаецца з трох узроўняў судоў: вярхоўны суд, апеляцыйны суд і суд першай інстанцыі. Хаця ў Джорджыі існуе 6 класаў судоў першай інстанцыі, кожны з іх валодае юрысдыкцыяй па канкрэтных пытаннях. Суды першай інстанцыі ў Джорджыі ўключаюць Вышэйшы суд, суды па справах непаўналетніх, суды па спадчынных справах, муніцыпальны суд, міравы суд і дзяржаўны суд.https://georgia.courtrecords.org/criminal-court-records/
Вярхоўны суд Джорджыі ў 2017 годзе пашырыўся з сямі суддзяў да дзевяці. Станам на сакавік 2020 года восем суддзяў у судзе былі прызначаныя губернатарам-рэспубліканцам, а адзін быў першапачаткова абраны на пазапартыйных выбарах.https://www.gasupreme.us/
Вядомыя асобы Дуайт Ховард Кім Бейсінгер
Археалогія Каменны арол
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Штаты ЗША