Сі́ста () — рака ў Воласаўскім, Кінгісепскім і Ламаносаўскім раёнах Ленінградскай вобласці Расіі. Даўжыня — 64 км, плошча вадазборнага басейна — 672 км². цячэ са схілаў Іжорскага ўзвышша з Караставіцкага возера (у раёне вёсак Караставіцы і Карсталава) і ўпадае ў Капорскую губу Фінскага заліва ў раёне вёскі Сіста-Палкіна.
У вярхоўях першыя 8 км рака працякае ў стромкіх берагах, у сярэднім цячэнні — у нізкіх, багністых, апраўленых хмызняком і змяшаным лесам. Каля паселішчаў — лугі і раллі. У нізоўіцячэ сярод высокіх берагоў, пакрытых хваёвым лесам. Абалона двухбаковая, пераважная шырыня 50 м.
У пачатку рэчышча ўяўляе сабой пясок і месцамі валуны; паміж 55-м і 41-м км — гальку, валуны, пліты; на дробных парогах дно пясчана-валуннае.
Рака з’яўляецца асноўнай крыніцай пітнога водазабеспячэння горада Сасновы Бор. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці