Лабковая косць () — парная косць, адна з трох касцей, якія пры зрашчэнні фарміруюць лагвовую косць.
Лабковая косць мае кароткае патоўшчанае цела (), якое прылягае да вяртлюжнай западзіны, а таксама верхнюю галіну і ніжнюю галіну (), размешчаныя адна да адной пад вуглом. На звернутай да пасярэдняй лініі вяршыні вугла маецца авальнай формы сімфізавая паверхня () — месца злучэння з лабковай косцю іншага боку. На 2 см больш латаральна ад гэтай паверхні знаходзіцца невялікі лабковы грудок (), назад ад якога на верхняй галіне цягнецца грэбень лабковай косці (), які пераходзіць далей у дугападобную лiнiю () падуздышнай косці. На ніжняй паверхні верхняй галіны лабковай косці маецца замыкальная баразна () — месца праходжання замыкальных судзінаў і нерва.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Косці таза