«Казка» () — эксперыментальны мастацкі фільм 2022 года расійскага рэжысёра Аляксандра Сакурава.

Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца пасля Другой сусветнай вайны ў замагільным свеце. Палітычныя правадыры — Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні — збіраюцца ля нябеснай брамы, але Голас з таго боку толькі паўтарае, што яшчэ не зараз. Чакаючы дазволу ўвайсці, яны вядуць між сабой размовы пра камунізм, атэізм, імперскія амбіцыі, масавыя рэпрэсіі. Яны ўспамінаюць і свае палітычныя дзеі, і асабістае жыццё. Чэрчыль усё перажывае за каралеву, Гітлер шкадуе, што не ажаніўся з пляменніцай Вагнера, Мусаліні ўзгадвае, як займаўся ў той жа аўстрыйскай бібліятэцы, што і Ленін. І канешне ж, вялікія палкаводцы шкадуюць аб няспоўненых імперскіх амбіцыях. Гітлер бядуе, што ў свой час не спаліў Лондан і Парыж. Ён пытаецца ў Сталіна, чаму яны своечасова не падзялілі свет? А той адказвае, што яму не патрэбна палова свету – толькі цэлы. Правадыры ўзбіраюцца на трыбуну, каб прыняць парад, у якім удзельнічае незлічоны паток мерцвякоў. А тым часам нябесныя брамы застаюцца зачыненымі.

Акцёрскі склад Ігар Громаў — Найвышэйшая сіла (голас) Вахтанг Кучава — Сталін (голас) Лотар Дэег і Цім Этэльт — Гітлер (голас) Фабіё Мастранджэла — Мусаліні (голас) Аляксандр Сагабашы і Майкл Гібсан — Чэрчыль (голас) Паскаль Сліванскі — Напалеон (голас)

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы Расіі 2022 года Катэгорыя:Фільмы Бельгіі 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2022 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Расіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Бельгіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на грузінскай мове Катэгорыя:Фільмы на іўрыце Катэгорыя:Фільмы на французскай мове