Пе́ршая палаталіза́цыя — праславянская змена заднеязычных k, g, x у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга раду і [j] у [č'] (), [dž'] (), [š'] () адпаведна. Калі перад заднеязычным быў свісцячы зычны s ці z, утвораны шыпячы асіміляваў яго: sk > šč' (), zg > ždž' ().

Прыклады > > . Ср. , (), , гамер. , , , ; > > , . Ср. , «жывы, свежы, бадзёры», () «жывы», «жывы», «жыццё», «жывы»; > mūxis > > , . Ср. (), , , ; > > , «яшчэ». Ср. () «паблізу, каля, к»; > > , . Ср. «ападак», стар.-.

Адносная храналогія Першая палаталізацыя адбылася да манафтангізацыі дыфтонгаў, якая выклікала другую палаталізацыю.

Абсалютная храналогія Р. П. Піўтарак датуе дадзены працэс VI—V стст. да н. э., Л. Машыньскі — пачаткам нашай эры — II ст. н. э., А. Лампрэхт адносіць да 400—475 гг. (плюс-мінус 25 гадоў), Ю. У. Шавялёў і М. Шэклі — да V—VI стст., а М. Грынберг піша, што дадзены працэс адбываўся ў першай палове I тысячагоддзя, завяршыўшыся к VII ст. н. э.

Даныя тапонімаў

Першая палаталізацыя была яшчэ жывым працэсам, калі славяне засялялі басейн верхняга Дняпра, дзе яны запазычылі ў мясцовага балтыйскага насельніцтва шэраг тапонімаў: Vilkesa > Воўчаса, *Akesā > Ачоса, *Laṷkesā > Лучоса, Merkys > Мерач, *Gēdras ( «ясны») > Жадра, *Skērii̯ā > Шчара, а таксама пазней пры каланізацыі земляў фіна-уграў, калі былі запазычаны назвы Іжора (, ) і Селіжараўка.

Даныя запазычанняў Першая палаталізацыя адлюстравана ў шэрагу славянскіх запазычанняў з германскіх моў: «шата, покрыва» () < ; «шалом» < .

Крыніцы

Катэгорыя:Фанетычныя законы Катэгорыя:Праславянская мова