Аб’яднаная групоўка войск (сіл) ва Украіне () — міжвідавае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, створанае ў ходзе ўварвання ва Украіну.
Гісторыя На пачатковым этапе баявых дзеянняў было сфармавана чатыры групоўкі войск, якія адпавядалі чатыром ваенным акругам Расіі. Да позняй восені 2022 года за імі былі замацаваны ўчасткі лініі фронту.
8 кастрычніка 2022 года была створана Аб’яднаная групоўка войск, ваенны міністр Сяргей Шайгу прызначыў камандуючым генерала арміі Сяргея Суравікіна.
Пасля адступлення з Херсона ў лістападзе 2022 года была створана групоўка «Днепр». Яна сфарміравана ў асноўным з часцей Паўднёвай ваеннай акругі і нададзеных часцей ПДВ. Групоўка адказвала за левы бераг Дняпра — «херсонскі напрамак».
11 студзеня 2023 камандуючым прызначаны начальнік Генштаба Валерый Герасімаў, Суравікін стаў адным з яго трох намеснікаў, разам з Алегам Салюковым і Аляксеем Кімам. 17 сакавіка 2023 года Уладзімір Пуцін прызначыў генерал-маёра юстыцыі Аляксея Найду ваенным пракурорам Аб’яднанай групоўкі войск.
У красавіку 2024 года паведамлялася аб стварэнні групоўкі войскаў «Поўнач» пад камандаваннем генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, у якую ўвайшлі групоўкі «Белгарад», «Курск» і «Бранск». У жніўні міністр абароны Андрэй Белавусаў заявіў аб узнаўленні гэтых груповак.
Склад Склад групоўкі наступны: Штаб АГВ (С) — Растоў-на-Доне групоўка войск «Захад» — куп’янскі кірунак, ад дзяржаўнай мяжы да раёна Сватавэ. групоўка войск «Цэнтр» — лыманскі і пакроўскі напрамкі. групоўка войск «Поўдзень» — данецкі напрамак, уключаючы раён Бахмута. групоўка войск «Усход» — паўднёваданецкі кірунак, даходзіць да раёна Работынэ — Вербавыя — Новафёдараўка. групоўка войск «Днепр» — херсонскі кірунак, на захад ад Работынэ і ўздоўж Дняпра. групоўка войск «Поўнач» — курскі і харкаўскі напрамкі з 2024 года. групоўкі войск «Белгарад», «Курск» і «Бранск»
Камандуючыя Генерал арміі Сяргей Суравікін (8 кастрычніка 2022 — 11 студзеня 2023) Генерал арміі Валерый Герасімаў (11 студзеня 2023 — )
Крыніцы
Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой