«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ) — працяг «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (ДАБМ), на картах якога прадстаўлена ў асноўным лексіка розных прадметна-тэматычных груп беларускай дыялектнай мовы, а таксама змешчаны даныя па фанетыцы (асабліва нерэгулярных фанетычных з’явах), акцэнталогіі, словаўтварэнні і семантыцы.
Структура «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» складаецца з 5 тамоў: 1 том — «Раслінны і жывёльны свет» 2 том — «Сельская гаспадарка» 3 том — «Чалавек» 4 том — «Побыт» 5 том — «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск»
Літаратура Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / Акад. навук. Беларусі ; Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа; пад. рэд. М. В. Бірылы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск, 1993—1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Атласы беларускай мовы