Лічбавая дыстрыбуцыя або лічбавае распаўсюджванне, распаўсюджванне праз інтэрнэт — гэта форма распаўсюджвання лічбавага кантэнту, такога як аўдыё, відэа, электронныя кнігі, відэагульні і праграмнае забеспячэнне, праз інтэрнет. З’яўляецца альтэрнатывай фізічным носьбітам інфармацыі, такім як аптычныя дыскі, відэакасеты, папера і картрыджы.

Адной з формаў лічбавай дыстрыбуцыі з’яўляюцца стрымінгавыя сэрвісы, якія прадугледжваюць, што кліентская праграма на прыладзе карыстальніка атрымае доступ да пэўнага кантэнта па запыце на абмежаваны час. Іншы падыход заключаецца ў дазволе спампаваць файл цалкам на прыладу карыстальніка і захоўваць яго пастаянна з магчымасцю аўтаномнага доступу, часам з нейкай формай абароны ад капіравання.

Для таго, каб гарантаваць даступнасць кантэнта ў розных рэгіёнах і хуткасць яго перадачы, выкарыстоўваюцца так званыя сеткі дастаўкі кантэнту (). Альтэрнатывай для іх з’яўляюцца тэхналогіі пірынгавага абмену файламі ().

Сэрвісы лічбавай дыстрыбуцыі Некаторыя з найбольш вядомых сэрвісаў лічбавай дыстрыбуцыі пералічаны ніжэй. Аўдыё Apple Music Spotify SoundCloud Amazon Music YouTube Music

Відэа Netflix Youtube HBO Max Amazon Prime Video Disney+ Hulu

Электронныя кнігі Project Gutenberg Вікікнігі Apple Books Google Play Books Kindle Store Kindle Direct Publishing

Відэагульні Steam PlayStation Store Epic Games Store GOG.com

Праграмнае забеспячэнне App Store Google Play F-Droid Huawei AppGallery Microsoft Store

Крыніцы

Катэгорыя:Інтэрнэт Катэгорыя:Інтэрнэт-сэрвісы