«Таямніца Маерлінга» () — чорна-белы гістарычны кінафільм, пастаўлены ў 1949 годзе рэжысёрам Жанам Дэлануа з Жанам Марэ ў галоўнай ролі.

Сюжэт Фільм распавядае пра трагедыю ў Майерлінгу — пра версіі трагічнай гібелі кронпрынца Рудольфа і яго каханай баранэсы Марыі Вечэра, якія памерлі 30 студзеня 1889 года пры загадкавых абставінах у замку Маерлінг недалёка ад Вены ў Аўстрыі. Акрамя афіцыйнай версіі пра самагубства, якая пасля ўтойвалася афіцыйнымі службамі, разглядаецца таксама версія пра забойства па палітычных матывах з-за падтрымкі Рудольфам Венгрыі ў нацыянальна-вызваленчым руху.

У ролях Жан Марэ — кронпрынц Рудольф Дамінік Бланшар — Марыя Вечэра Клод Фарэль — графіня Ларыш Сільвія Манфор — эрцгерцагіня Стэфанія Жан Дэбюкур — імператар Франц Іосіф I Маргарыта Жамуа — імператрыца Лізавета Жак Дакмін — эрцгерцаг Франц Фердынанд Мішэль Вітольд — эрцгерцаг Ёган Сальватар Дэніз Бенуа — Ганна Вечэра Жанна Маркен — баранэса Вечэра Жан Тулу — граф Таафэ Шарль Леманцье — Лошак Андрэ Карнеж — доктар

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1949 года