Іль і Вілен (, ) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Парадкавы нумар 35. Адміністрацыйны цэнтр — Рэн. Насельніцтва 903,4 тыс. чалавек (23-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6878 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Іль, Вілен, Ранс, Куэнон.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 53 кантона і 352 камуны.

Іль і Вілен — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань. Назва мясцовых рэк Іль і Вілена.

Гарады

Горад Канкаль Горад Фужэр

Вядомыя асобы

Ф. Р. дэ Шатабрыян (1768—1848) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры

У Сеціве Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)