Імперыя Лехітаў (Вялікая Лехія) – псеўдагістарычная тэорыя змовы, якая выказвае думку, што Польшча да перыяду хрысціянізацыі ўтварала велізарную імперыю, існаванне якой у цяперашні час адмаўляецца з-за фальсіфікацыі яе гісторыі.
Гэтую тэорыю часцей за ўсё падхопліваюць некрытычна настроеныя энтузіясты, якія цікавяцца славянскай гісторыяй і культурай, а таксама маладыя карыстальнікі Інтэрнэту. Гэтых людзей часта называюць турбалехітаміWójcik A., Fantazmat Wielkiej Lechii Jak pseudonauka zawładnęła umysłami Polaków, Wydawnictwo Napoleon V, 2019 або турбаславянаміRobert Jurszo: Imperium Lechitów – pseudohistoryczny mit, 2016-06-02. .
Заснаванне тэорыі Канспіралагічныя тэорыі пра «імперыю лехітаў» часцей за ўсё грунтуюцца на «Хроніцы» ПракошаMarcin Napiórkowski. Pocztówka z imperium Lechitów. „Tygodnik Powszechny”. 12 (3532), 2017-03-12.(гістарычнасць якой была абвергнута яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзяJanusz Tazbir: Spotkania z historią. Warszawa: Wydawnictwo Iskry, 1979, s. 233), у той жа час у іх прысутнічаюць некаторыя адсылкі да ідэалогіі сарматызму.
З часам тэорыі пра «імперыю» сталі гарачай тэмай шматлікіх прац, пачынаючы ад кніг з тысячнымі тыражамі і заканчваючы матэрыяламі, створанымі ў інтэрнэце, што прывяло да адноснай папулярызацыі тэмыŻuchowicz R., Wielka Lechia. Źródła i przyczyny popularności teorii pseudonaukowej okiem historyka, Wydawnictwo Naukowe Sub Lupa, 2018.
Змест тэорыі Паводле тэорый змовы, дахрысціянская Польшча мела імперыю, вядомую як «Імперыя Лехітаў» або «Вялікая Лехія», якая быццам ахоплівала большую частку Еўропы, распасціраючыся ад Рэйна або Луары на захадзе да Урала на ўсходзе і ад Балтыйскага мора на поўначы да Адрыятычнага і Чорнага мора на поўдні. Культурны ўплыў «старажытнапольскай дзяржавы» павінен быў выходзіць далёка за яе межы, а яе сіла як дзяржавы дазваляла ёй эфектыўна стрымліваць пашырэнне Рымскай імперыі. Версіі «гісторыі» Лехіцкай імперыі, аднак, вельмі разнастайныя і часта ўзаемна супярэчлівыя.
Адначасова прыхільнікі гэтай тэорыі адкідаюць дамінуючую на дадзены момант тэорыю алахтонскага паходжання славян і прымаюць аўтахтонны падыход. Паводле іх меркавання, усе славяне (якія называюць лехітамі) засялялі Цэнтральную і Усходнюю Еўропу ад 3800 да 3000 гадоў таму і былі прадстаўнікамі арыйскай расы. Таксама казалі, што лехаў шанавалі як «гасучую расу», што пацвярджаецца, сярод іншага, семіцкім словам «лах», якое азначае бажаство (напрыклад, у тэаніме Алах).
Тэорыя «Вялікай Лехіі» мае пэўную аналогію з папулярнай у Расіі тэорыяй «Вялікай Тартарыі», якая павінна была ахопліваць сучасныя Казахстан, Кітай, Манголію, а таксама рэгіёны Туркменістана, Узбекістана, Таджыкістана і Кыргызстана.
Гл. таксама
Лех, Чэх і Рус
Крыніцы
Катэгорыя:Псеўдаархеалогія Катэгорыя:Фальсіфікацыі Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Сарматызм