Луар і Шэр () — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Цэнтр. Парадкавы нумар 41. Адміністрацыйны цэнтр — Блуа. Насельніцтва 315 тыс. чалавек (69-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6343 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Луара і Шэр.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 30 кантонаў і 391 камуну.

Луар і Шэр — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Арлеанэ і Турэнь. Назва дэпартамета паходзіць ад мясцовых рэк.

Гл. таксама

Замак Шамбор

Вядомыя асобы

Стэфан, кароль Англіі

Спасылкі Prefecture website (in French) Conseil General website (in French) http://www.ville-blois.fr/