Я́ніс Манія́тыс (; нар. 12 кастрычніка 1986, Лівадыя, Грэцыя) — былы грэчаскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера Клубная Выхаванец футбольнай школы грэчаскага клуба «Паніёніёс», у складзе якога згуляў 7 сезонаў. Вялікую частку часу выступаў у асноўным складзе клуба. Ён прыцягнуў увагу грэчаскіх клубаў-грандаў, як АЕК, «Алімпіякос», «Панатынаікос». Аднак 22 чэрвеня 2009 года Яніс скончыў спекуляцыі на конт сваёй будучыні, падпісаўшы новы 4-гадовы кантракт з «Паніёніёсам»«Πανιωνιοσ Γ.Σ.Σ». Panionios.gr.. Аднак у 2011 годзе перайшоў у склад «Алімпіякосу», у складзе якога заваяваў тытул чэмпіёна Грэцыі.
Міжнародная На працягу сезона 2006—2007 гадоў прыцягваўся ў моладзевую зборную Грэцыі, у складзе якой згуляў 14 афіцыйных сустрэч і забіў 1 гол. У нацыянальнай зборнай Грэцыі гуляе з 2010 года, правёў 7 матчаў. Першую гульню за зборную правёў 11 жніўня 2010 года супраць зборнай Сербіі.
Дасягненні «Алімпіякос»: Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013, 2015
«Стандард»: Уладальнік Кубка Бельгіі: 2016
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Паніёніёсу» Профіль на сайце transfermarkt.co.uk Профіль на сайце footballdatabase.eu
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Грэцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Паніёніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Аланьяспор