Тара́с Раманчу́к (; нар. ) — польскі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца клуба «Ягелонія» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Да 12 лютага 2018 года трымаў украінскае грамадзянства.

Кар’ера Клубная Раманчук пачаў сваю кар’еру ў клубе «Ковель», куды ў 2008 годзе паводле просьбы тагачаснага трэнера Рамана Лыса быў залічаны ў першую каманду«Na Ukrainie go nie chcieli, więc zagra u Nawałki». Fakt. У той час ён сумяшчаў футбол з працай і вучобай — за гэты час двойчы ездзіў у ЗША па студэнцкім абмене. Таксама браў удзел у матчах футзалу.

На пачатку лютага 2013 года Раманчук пераехаў у Польшчу, дзе стаў футбалістам клуба «Легіяновія» з Трэцяй лігі. Раней яго заўважыў тагачасны віцэ-прэзідэнт гэтага клуба Міхал Кусінскі«Taras Romanczuk — dyplomata, który nie rozumie wojny» . Przegląd Sportowy., які быў у Ковелі на святкаванні дня горада. За польскі клуб ігрок дэбютаваў 13 красавіка 2013 года ў матчы чэмпіянату супраць «Завішы», калі на 46-й хвіліне замяніў на полі партнёра па камандзе. У першы ж сезон з украінцам у складзе каманда прабілася ў Другую лігу. Ужо ў жніўні 2013 года Раманчук адначыўся голам у браму мелецкай «Сталі» і шчасна правёў увесь сезон. «Легіяновія» скончыла розыгрыш на 4-м радку, а Раманчук прыцягнуў увагу некалькіх клубаў з Экстракласы«Krótko i na temat: Dariusz Ziąbski». Legionovia.

21 ліпеня 2014 года прэзідэнт «Ягелоніі» Цэзарый Кулеша абвясціў, што была дасягнутая дамоўленасць аб пераходзе Раманчука ў беластоцкі клуб«Taras Romanczuk zostanie piłkarzem Jagiellonii Białystok». Gol24.. Праз дзень ігрок падпісаў гадавы кантракт з клубам з правам падаўжэння яшчэ на два гады«Taras Romanczuk podpisał kontrakt z Jagiellonią Białystok». Onet.pl.. Раманчук паклаў пачатак выступы ў найвышэйшым дывізіёне 15 жніўня 2014 года, з'явіўшыся на замену на 46-й хвіліне ў матчы супраць варшаўскай «Легіі». Свой першы гол за «Ягелонію» забіў 9 лістапада 2014 года, трапна пацэліўшы мяч у браму «Руха», аднак гэта не выратавала клуб ад паражэнні з лікам 2:5. Улетку 2016 года іграком цікавіўся турэцкі «Коньяспор», але сама «Ягелонія» не была зацікаўлена ў яго продажы«Ogromne pieniądze za Romanczuka». Legionovia.. У пачатку студзеня 2017 года атрымаў званне найлепшага апорнага паўабаронцы ў Экстраклясе 2016 года«Taras Romanczuk najlepszym defensywnym pomocnikiem 2016 roku» . Przegląd Sportowy..

Міжнародная Ужо па атрыманні польскага грамадзянства, 16 сакавіка 2018 года Раманчук быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Польшчы на таварыскія матчы супраць зборных Нігерыі і Рэспублікі Карэі«Krajowe powołania na mecze z Nigerią i Koreą Południową». PZPN.. 27 сакавіка ігрок дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, з'явіўшыся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі. Гуляў да 61-й хвіліны, пасля чаго быў заменены Аркадыўшам Мілікам«Passa przełamana, zwycięstwo wydarte na finiszu!». PZPN.. Першым голам адзначыўся 7 чэрвеня 2024 года, уключыўшы мяч у браму зборнай Украіны.

Дасягненні «Ягелонія»: Чэмпіён Польшчы: 2024 Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Легіяновія Легіянова Катэгорыя:Ігракі ФК Ягелонія Беласток