Тэадор Крысціян Гротгус (ням.: Theodor von Grotthuss, поўн. барон Christian Johann Dietrich Theodor von Grotthuss; нар. 20 студзеня 1785 г. у Лейпцыгу, памёр 14 сакавіка 1822 г. у Гедучаі) — нямецка-літоўскі хімік і фізік, які апярэдзіў свой час.Ён сфармуляваў фундаментальны закон фотахіміі, названы ў яго гонар законам Гротгуса або законам Гротгуса-Дрэйпера, даследаваў механізм праводнасці электрычнага току ў растворах і электралітычную дысацыяцыю, прапанаваў механізм транспарту пратонаў у вадзе, цяпер вядомы як механізм Гротгуса. Першым даказаў, што малекулы з'яўляюцца дыполямі і могуць палярызавацца.

Біяграфія Нарадзіўся ў саксонскім дваранскім родзе. У 1799 годзе яго сям'я пераехала ў Літву, дзе бацька, компазітар і піянист Дзітрых Эвальд фон Гротгус, набыў маёнтак. Тэадор атрымаў адукацыю ў Лейпцыгскім і Енскім універсітэтах, затым працягнуў навучанне ў Парыжcкая Палітэхнічнай школе ў выдатных навукоўцаў свайго часу, у тым ліку А. Фуркруа і К. Л. Бертале. Пазней працаваў у Італіі ў лабараторыі А. Вольта, дзе і пачаў займацца пытаннямі электрычнасці і хіміі. З 1806 пражываў ва ўласным маёнтку Гедучай, паблізу Янава (цяпер Літва), дзе заснаваў прыватную лабараторыю. Нягледзячы на ​​слабое здароўе, працягваў з абмежаваным абсталяваннем працаваць да самай смерці. Гроттус застрэліўся ў прыступе меланхоліі вясной 1822 года, ва ўзросце 37 гадоў. Быў пахаваны ва магільным склепе сядзібы. Пазней астанкі вучонага былі перанесены ў іншае месца, а месца пахавання засталося невядомым.

Навуковая дзейнасць У 1804 годзе ў Італіі пазнаёміўся з А. Гумбальтам і Л. Гей-Люсакам, якія рыхтаваліся вывучаць вулканічныя з'явы, і паглыбіў свае мінералагічныя веды. 1805 г. удзельнічаў у экспедыцыі на Везувій, цікавіўся біялюмінесцэнцыяй, правёў комплексныя даследаванні электролізу вады. У 1806 годзе апублікаваў працу, у якой прапанаваў першую тэорыю электролізу, паводле якой электрычны ток выклікае міграцыю іёнаў праз ланцужок прамежкавых пераносаў, руйнуючы і аднаўляючы хімічныя сувязі ў малекулах вады ці раствораных рэчываў. Гэты механізм вядомы сёння як механізм Гротгуса і шырока прымяняецца для тлумачэння пераносу пратонаў (іёнаў H⁺) у водных растворах і ў паліўных элементах. Першая ў свеце тэорыя электролізу была надрукавана ў невялікай брашуры на французскай мове, пазней перадрукавана ў часопісе Annalen de chemie, а праз некалькі месяцаў перакладзена на англійскую і нямецкую мовы ў навуковай прэсе. Таксама Гротгус сфармуляваў адзін з ранніх законаў фотахіміі - закон Гротгуса-Драпера, паводле якога святло выклікае хімічныя змены толькі тады, калі ён паглынаецца рэчывам. Гэты прынцып лёг у аснову ўсёй сучаснай фотахіміі. У 1807 годзе быў абраны членам Парыжскага таварыства гальваністаў. У 1808 г. стаў членам-карэспандэнтам Турынскай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1809 - 1812 гадах стаў першым хто вывучаў ланцужковыя рэакцыі. У 1815 годзе сфармуляваў закон фасфарэсцэнцыі - залежнасці выпускання святла ад тэмпературы. 1816 - 1818 гг. ён вывучаў мінеральныя крыніцы Лікенай-Смардоне, вызначаў склад іх вады, а пры вывучэнні раданітаў адкрыў рэакцыі аналітычнай хіміі, якія зараз сталі класічнымі, і распрацаваў некалькі метадаў аналізу. 1818 годзе сфармуляваў два законы фотахіміі і стварыў першы фотаметр, які таксама можна было выкарыстоўваць у якасці хімічнага гадзінніка.

За свае жыцце Гротгус выканаў мноства фізічных і хімічных даследванняў (хіміка-гальванічныя назіранні, аптычныя эксперыменты з прызмай, вывучэнне ўласцівасцей яблычнай і бензойнай кіслот, уздзеянне дыяксіду серы, злучэнне фосфару з металамі і іх аксідамі мокрым метадам, састаўленне табліц хімічных эквівалентаў і інш.) якія былі апублікаваныя ў аўтарытэтных навуковых часопісах таго часу - «Gehler's Journ», «Schweigger's Journ», «Gilbert's Annalen» і інш.

Памяць Механізм Гроттгуса на сённяшні дзень застаецца актуальнай мадэллю ў фізічнай хіміі, біяфізіцы і матэрыялазнаўстве.

У 1994 годзе Літоўская Акадэмія навук сумесна з нашчадкамі сям'і Гротгусаў заснавалі фонд імя Тэадора Гротгуса са сродкаў якога кожны год выбітнаму літоўскаму навукоўцу, вывучаючаму хімію выдзяляецца адмысловая стыпендыя, а кожныя 5 год прэміяй і медалем узнагароджваюцца навукоўцы, якія даследвалі дзейнасць Тэадора Гротгуса і прымалі ўдзел ва ўвекавечванні яго памяці.

Імя Тэадора Гротгуса носяць вуліцы ў Літве і Германіі, а таксама адзін з кратараў на Месяцы. У гонар навукоўца названа адна з аўдыторый хімічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта.

Імя Гротгуса ўшанавана ў гранітнай скульптуры «Дрэва адзінства» скульптара Тадаса Гутаўскаса, на якой адзначаны 100 выбітных літоўскіх персаналій, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіцце Літвы за тысячагоддзе

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 20 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1785 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лейпцыгу Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Фізікі Літвы Катэгорыя:Хімікі Літвы Катэгорыя:Вучоныя Літвы