«Катэхізіс польскага дзіцяці» () — патрыятычны верш польскага паэта Уладзіслава Бэлзы.
Гісторыя Верш напісаны ў 1900 годзе ў Львове. Аўтар Уладзіслаў Бэлза прысвяціў яго свайму пяцігадоваму хросніку Людвіку Вольскаму, сыну вядомай паэтэсы Марылі Вольскай і яе мужа, Вацлава ВольскагаKatechizm Polskiego Dziecka. .
У часы Другой Рэчы Паспалітай твор у абавязковым парадку вывучаўся на памяць і рэгулярна скандзіраваўся ў польскіх школах. Ва ўсходніх крэсаў (заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх землях) верш выкарыстоўваўся як элемент апалячвання насельніцтва.
З 1951 па 1990 гады верш быў забаронены цэнзурай у Польскай Народнай РэспубліцыCenzura PRL, posłowie Zbigniew Żmigrodzki, Wrocław 2002, s. 58..
Тэкст Дадзены верш складзены ў форме «пытанне-адказ». У ім адбываецца дыялог паміж дарослым і дзіцём, дзе першы задае элементарныя пытанні з патрыятычным падтэкстам, а дзіця адказвае на іх адпаведным чынам. Польская моваБеларускі пераклад<poem>— Kto ty jesteś? — Polak mały.
— Jaki znak twój? — Orzeł biały.
— Gdzie ty mieszkasz? — Między swemi.
— W jakim kraju? — W polskiej ziemi.
— Czem ta ziemia? — Mą Ojczyzną.
— Czem zdobyta? — Krwią i blizną.
— Czy ją kochasz? — Kocham szczerze.
— A w co wierzysz? — W Polskę wierzę!
— Coś ty dla niej? — Wdzięczne dziecię.
— Coś jej winien? — Oddać życie. </small></poem>— Кто ты естэсь? — Поляк малы.
— Які знак тво́й? — Оṗэл бялы.
— Гдзе ты мешкаш? — Мęдзы свэмі.
— В якім краю? — В польскей земі.
— Чэм та земя? — Мą Ойчызнą.
— Чэм здобыта? — Крвя̨ і блізнą.
— Чы я̨ кохаш? — Кохам шчэṗэ.
— А в цо веṗыш? — В Польскэ̨ веṗэ̨!
— Цось ты для ней? — Вдзęчнэ дзецę.
— Цось ей вінен? — Оддаць жыце.— Хто ты ёсць? — Паляк малы.
— Які знак твой? — Арол белы.
— Дзе ты жывеш? — Між сваіх.
— У якім краі? — У польскай зямлі.
— Што тая зямля? — Мая Айчына.
— Чым здабытая? — Крывёю і шрамамі.
— Ці яе любіш? — Люблю шчыра.
— А ў што верыш? — У Польшчу веру!
— Хто ты для яе? — Удзячнае дзіця.
— Што ёй вінен? — Аддаць жыццё. Прадстаўленую версію вывучалі хлопчыкі. Для дзяўчынак мелася свая, якая адрознівалася толькі ў першых двух адказах: замест «маленькі паляк» — «маленькая полька» (polka mała), замест «арол белы» — «белая лілея» (lilja biała). Гэтая варыяцыя была напісана аўтарам у 1912 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Вершы на польскай мовеКатэгорыя:Дзіцячая літаратура