Эварыст Віталь Люмінэ (; ) — французскі мастак. Найбольш вядомы сваімі працамі, прысвечанымі ранняй гісторыі Францыі, за што часам яго называлі «жывапісцам галаў».
Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў Нанце. Дзядуля, Мішэль П’ер Люмінэ, прадстаўляў Вандэю ў парламенце з 1799 па 1803 год, бацька, Рэнэ Мары Люмінэ, прадстаўляў у парламенце Атлантычную Луару (1831—1834 гады) і Эндр і Луара (1848—1849)Michel, Pierre LUMINAIS , Assemblée nationale René, Marie LUMINAIS , Assemblée nationale .
Сям’я, якая ўсвядоміла прыродны талент мастака, адправіла Эварыста ў Парыж ва ўзросце 18 гадоў, дзе ён навучаўся ў мастакоў Агюста Дэбэ і Леона КаньеEvariste Luminais (French, 1821—1896): Merovingians Attacking a Wild Dog, ca. 1875-85 , Dahesh Museum of Art, retrieved 19 July 2014..
Дэбют Люмінэ адбыўся на Парыжскім салоне 1843 года. Быў узнагароджаны залатым медалём на Сусветнай выстаўцы 1889 года. У 1869 годзе атрымаў Ордэн ганаровага легіёна.
Адна з найбольш вядомых карцін Люмінэ, на сюжэт сярэдневяковай легенды пра расслабленых з Жум’ежа, знаходзіцца ў Руанскім музеі вытанчаных мастацтваў. Сальвадор Далі спецыяльна прыязджаў у Руан, каб убачыць яе. Пра незабыўнае ўражанне, якое аказала на яе карціна, пісала Сімона дэ Бавуар.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Françoise Daum, Dominique Dussol et al. Evariste Vital Luminais, Peintre des Gaules, 1821—1896. Exhibition catalogue. Carcassonne: Musée des beaux-arts; Charleville-Mézières: Musée de l’Ardenne, 2002. .
Відэастужкі Gilles Brenta and Claude François (script and direction). Le Défilé des toiles. VHS documentary. 52 mins. Brussels: Les Trois petits cochons, 1997. . Claude Duty. Les Énervés de Jumièges. Short film, in Claude Duty réalisateur: six films courts. VHS compilation. 72 mins. France: Production A.A.A. / Stellaire Production, 1986—1995. .
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Гістарычныя мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі-баталісты Францыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна