Лілія Воранава (нар. 4 жніўня 1959, в. Вусаўцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Біяграфія Нарадзілася 4 жніўня 1959 года ў вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы, дзе выкладанне вялося на беларускай мове, пераехала ў г. Даўгаўпілс, дзе працавала ў Інфармацыйна-вылічальным цэнтры дзяржаўнай статыстыкі. Вучылася на эканаміста ў вячэрнім тэхнікуме.
Спявае ў харавой капэле «Спадчына», была яе старастай. У 2017 г. уступіла ў Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», шмат гадоў з’яўлялася членам праўлення таварыства. Праводзіць літаратурна-музычныя вечарыны пры Цэнтры беларускай культуры.
У 2020 годзе была апублікавана першая кніга вершаў Воранавай на беларускай і рускай мовах.
У 30 жніўня 2022 года аднагалосна выбрана новым старшынёй Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» пасля таго як папярэдняя старшыня, Іна Валюшка, выйшла з арганізацыі.
Сям’я Мае ўнука Акім, які наведвае беларускую нядзельную школку «Вясёлка», і ўнучку.
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Члены Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым»