Конкурс песні Еўрабачанне-2025 (; ; ) — 69-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Базелі (Швейцарыя) пасля перамогі краіны на конкурсе песні «Еўрабачанне 2024» з песняй «The Code» гурта «Nemo». Конкурс, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам і Швейцарскай вяшчальнай карпарацыяй (SRG SSR), прайшоў у Залі святога Якуба і складаўся з двух паўфіналаў 13 і 15 мая, а таксама фіналу 17 мая 2025 года. Вядучымі трох шоу былі Хэйзел Бругер і Сандра Студэр, а ў фінале да іх далучыўся Мішэль Ханзікер.

У конкурсе прынялі ўдзел вяшчальнікі з трыццаці сямі краін, гэта значыць столькі ж, колькі і ў двух папярэдніх конкурсах. Чарнагорыя павінна вярнуцца пасля двухгадовай адсутнасці, у той час як Малдова, якая першапачаткова планавала ўдзельнічаць, пазней адмовілася ад удзелу з-за эканамічных прычын і якасці свайго выканаўца.

Крыніцы

Спасылкі

2025 Катэгорыя:2025 год у музыцы Катэгорыя:Конкурс песні Еўрабачанне 2025