Аляксей Аляксеевіч Паўлючу́к (нар. , Віцебск, БССР) — беларускі скульптар, жывапісец і графік.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Віцебску ў сям’і скульптара Аляксея Паўлючука і мастачкі Тамары Паўлючук. З 1976 года жыве і працуе ў Брэсце. У 1989 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З 1989 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных і міжнародных выстаўках і пленэрах.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 2005 года.

Творчасць Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, а таксама ў станковым жывапісе і графіцы. Асноўныя матэрыялы — бронза, камень, дрэва.

Сярод твораў: кампазіцыя «Зліццё дзвюх рэк», помнік спаленым вёскам Пружаншчыны і скульптурная кампазіцыя «Муха і Вец» ў Пружанах, бюст П. Сухога, кампазіцыя «Цягнік» ў Лунінцы, помнік у гонар 1000-годдзя заснавання Брэста, эмблема «Музы» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, скульптурныя партрэты пагранічнікаў мемарыялу «Вартавым гранiц», барэльефны партрэт В. Кублашвілі, мемарыяльная дошка Ядвізе Чарняўскай (2014) у Брэсце , скульптура «Пінчук» ў Пінску (2017), помнік Пятру Алейнікаву ў Шклове (2017), помнік Георгію Каніскаму ў Магілёве (2022), помнік Апалону Крывашэіну ў Шклове (2022), рэльефы.

З работ у стылі станковай скульптуры можна адзначыць: «Адыходзячая восень» (мармур); «Холад» (мармур); «Народжанне дзевы» (дрэва); «Пах бэзу» (дрэва); «Скрыпка» (бронза); «Гітара» (бронза); «Дуэт» (бронза); «Музычная фантазія» з серыі «Сола да скрыпкі» (бронза); серыя рэльефаў у гатэлі «Эверэст» у Вэнграве (Польшча), прысвечаная Яну Твардоўскаму.

Асноўныя творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі і ЗША.

Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Бураціі (2003).

Крыніцы

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя