Рэч Паспалітая трох народаў (, ) — сучасны тэрмін, якім абазначаюць палітычны праект XVII стагоддзя, накіраваны на пераўтварэнне Рэчы Паспалітай абодвух народаў у трохчасткавую дзяржаву шляхам выдзялення Вялікага Княства Рускага, злучанага рэальнай уніяй з двума астатнімі ейнымі ўдзельнікамі.

Гісторыя Пасля заключэння Люблінскай уніі рускія землі Вялікага Княства Літоўскага былі ўключаныя ў склад Рэчы Паспалітай абодвух народаў. У XVII стагоддзі на частцы гэтых зямель адбылася серыя казацкіх паўстанняў, найбуйнейшым з якіх было Паўстанне Хмяльніцкага. Гэта значна аслабіла дзяржаву. Вынікам гэтых падзей стала заключэнне Багданам Хмяльніцкім з Маскоўскай дзяржавай так званай Пераяслаўскай дамовы 1654 года.

Сутыкнуўшыся з зацяжной руска-польскай вайной 1654—1667 гг., Рэч Паспалітая пагадзілася на фармальнае стварэнне трэцяга ўдзельніка уніі — Вялікага Княства Рускага.

У 1658 годзе была заключана Гадзяцкая унія, якая афіцыйна дзейнічала кароткі час (1658–1659) і ў выніку не была рэалізаваная. Падчас яе дзеяння адбылася Канатопская бітва, якая скончылася перамогай войск Рэчы Паспалітай, казацкіх і татарскіх сіл над маскоўскімі войскамі. Аднак казацкае асяроддзе было палітычна падзелена, і ў выніку пагадзілася на падзел украінскіх зямель на Правабярэжную частку (засталася ў складзе Рэчы Паспалітай) і Левабярэжную частку (падпарадкоўвалася Маскоўскай дзяржаве і з часам была ёю анексаваная). Гэты стан быў замацаваны Андрусаўскім перамір’ем 1667 года.

Да ідэі стварэння Рэчы Паспалітай трох народаў вярталіся падчас Паўстання 1863–1864 гг. Напрыклад, выкарыстоўваўся герб, які разам з сімваламі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ўтрымліваў постаць Арханёла Міхаіла — апекуна Русі.

Гл. таксама

Гадзяцкі дагавор

Літаратура Tomasz Chojnacki, Pro-Memoria, grudzień 2004 — Polski car Rzeczpospolita wielu kultur. Dziedzictwo polskie

Катэгорыя:Палітыка Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Польска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:Праекты дзяржаў