«Палта́ва» — паэма Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў 1828 годзе. Выйшла ў свет асобным выданнем у канцы сакавіка 1829 года. Паэма прысвечана Марыі Валконскай, дачцэ генерала Раеўскага, героя вайны 1812 года, якая накіравалася за сваім мужам-дзекабрыстам у сібірскую ссылку.
Назва паэмы ўказвае на Палтаўскую бітву, якая адбылася 27 чэрвеня 1709 года. Першапачатковая назва паэмы — «Мазепа»; толькі ў апошні момант Пушкін змяніў яе на «Палтава» (згодна з дзённікам А. М. Вульфа, «з прыватных прычын»Дневник А. Н. Вульфа 1828—1831 гг. Под ред. М. Л. Гофмана. // Пушкин и его современники. — Вып. XXI—XXII. — Пг., 1915. — С. 15.; сам Пушкін прычынай змены назвы назваў эпіграф паэмы і нежаданне праславіцца як эпігон Байрана, у якога быў твор з аналагічнай назвайВозражение критикам «Полтавы» // А. С. Пушкин. Полное собрание сочинений в шестнадцати томах. — Т. 11: Критика и публицистика, 1819—1834. — М., 1949. — С. 164.).
У працы над паэмай Пушкін звяртаўся да гістарычных крыніц, а таксама да малдаўскіх паданняў, народных украінскіх песень і дум. Пры чытанні паэмы адчуваецца ўплыў народных песень, казачных матываў на яе змест і характар выяўлення яе персанажаў.
Сюжэт Дзеянне адбываецца ва Украіне (у складзе Рускага царства) у горадзе Палтаве ў 1709 годзе, у перыяд Паўночнай вайны; апісваецца будучая Палтаўская бітва паміж войскамі Пятра І і Карла XII.
Паэма складаецца з трох песень.
У першай песні апавядаецца пра Марыю, дачку генеральнага суддзі Качубея і хросніцу украінскага гетмана Мазепы, якая стала, згодна з сюжэтам, каханкай гетмана Гістарычнымі крыніцамі пацвярджаюцца толькі сватанне Мазепы да дачкі Качубея і адмова бацькоў.. Згадваюцца таксама падзеі Паўночнай вайны.
У другой песні апавядаецца пра тое, як Качубей паведаміў Пятру аб будучай здрадзе Мазепы, чаму Пётр адмовіўся верыць, і пра далейшае смяротнае пакаранне Качубея, якое Марыя не прадухіліла. За выключэннем ролі Марыі, дадзеная частка сюжэта заснавана на гістарычных фактах.
У трэцяй песні ідзе апісанне здрады Мазепы і пераходу на бок Швецыі, уласна Палтаўскай бітвы і далейшага лёсу герояў.
Крыніцы
Спасылкі Беларускі пераклад Якуба Коласа
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Паэмы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1828 года