Хуан Карлас Анеці (; ) — уругвайскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай лацінаамерыканскай прозы.
Творчасць На пачатку творчасці зазнаў уплыў філасофіі экзістэнцыялізму. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Самае жахлівае пекла» (1962), «Сумная, як яна» (1963), аповесцяў «Калодзеж» (1939), «Для адной безыменнай магілы» (1959), раманаў «Нічыйная зямля» (1941), «Кароткае жыццё» (1950), «Верф» (1961), «Хунтакадаверэс» (1964), «Дадзім слова ветру» (1978), «У тыя часы» (1987) і інш. Паўфантастычныя сюжэтныя сітуацыі ў творах Анеці часам набываюць сімвалічнае гучанне; з глыбокім псіхалагізмам даследуе пачуццё бяссілля, прыгнечанасці, працэс разрыву герояў з рэчаіснасцю варожага свету.
Прэміі і ўзнагароды Прэмія М.Сервантэса (1980).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Уругвая