«Роза» () — раман нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна, упершыню апублікаваны ў 1908 годзе. З’яўляецца другой часткай дылогіі пра Беноні і Розу.
Пасля таго, як Розу пакінуў муж, яна вяртаецца ў Сірылун. Беноні ўсё яшчэ закаханы ў Розу і дабіваецца яе рукі. Улюбляецца ў яе і вандроўны студэнт Парэліус, ад асобы якога вядзецца апавяданне. Ён піша карціны для разбагацелага Беноні, а затым уладкоўваецца настаўнікам у дом Мака. У каханні ж Парэліус церпіць няўдачу. Даведаўшыся аб смерці мужа, Роза выходзіць за Беноні. Аднак шлюб аказваецца не надта шчаслівым, для Беноні Роза застаецца далёкай і недаступнай.
Адной з гераінь рамана становіцца Эдварда, аўдавелая дачка Мака, вядомая па ранейшым рамане Гамсуна «Пан». Пасля смерці мужа, фінскага барона, яна вяртаецца з дочкамі ў бацькоўскі дом, але не знаходзіць сабе спакою. Няшчасная, расчараваная ў жыцці, яна то пускаецца ў новыя любоўныя прыгоды, то «ўдараецца ў рэлігію» — і ўсё смуткуе па сваім даўнім каханым лейтэнанце Глане.
У 1975 годзе выйшла 6-серыйная адаптацыя рамана «» (Benoni og Rosa)Grinde, Nils. 1981. Contemporary Norwegian Music, 1920–1980. Oslo: Universitetsforlaget, p. 80.NRK: Benoni og Rosa. Episode 1:6..
Крыніцы
Катэгорыя:Кнігі 1908 года Катэгорыя:Раманы Кнута Гамсуна Катэгорыя:Раманы на нарвежскай мове